Вёска, цэнтр сельсавета. У XVII
ст. вядома як маёнтак Эйгердаўшчына ў Ашмянскім
павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. 2 дымы,
уласнасць В.Міхалоўскага. У 1735 г. маёнткі
Эйгердаўшчына належалі В.Міхалоўскаму (1,5
дыма), Я.Залескаму (0,5 дыма), Я.Эйгерду (0,5
дыма), М.Эйгерду (0,5 дыма), М.Эйгерду (0,5
дыма) і інш. У XIX — пач. XX ст. у
Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. аколіца Эйгерды, 3
рэвізскія душы, аднадворцы, якія жылі на ўласных
землях; засценак Эйгерды, 14 рэвізскіх душ,
уласнасць Пятровіча. У 1897 г. 2 двары, 9
жыхароў. У 1905 г. у Вялікіх Эйгердах 151 жыхар,
270 дзесяцін зямлі, у Малых Эйгердах 26 жыхароў,
50 дзесяцін зямлі, у засценку Эйгерды на р.
Чарніца 9 жыхароў, 10 дзесяцін зямлі. У 1921 -
1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921
г. у Вялікіх Эйгердах 30 двароў, 175 жыхароў, у
Малых Эйгердах 5 двароў, 29 жыхароў. 3
12.10.1940 г. вёскі (Вялікія Эйгерды, 44 двары,
201 жыхар; Малыя Эйгерды, 8 двароў, 39 жыхароў)
у Такарышкаўскім сельсавеце
. Працавала пачатковая
школа. 3 28.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г.
арганізаваны калгас «Радзіма». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У 1960-1963 гг. у
Даўгердзішкаўскім, затым у Юрацішкаўскім, з
19.1.1965 г. у Такарышкаўскім сельсаветах. У
1970 г. 238 жыхароў. 3 15.7.1985 г. цэнтр
сельсавета. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс».
Сярэдняя школа, клуб
, бібліятэка, дзіцячы сад, 2 магазіны. У 1999 г.
111 двароў, 312 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў
зоне радыяцыйнага кантролю.