Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

Эйгерды

 

 

   

Вёска, цэнтр сельсавета. У XVII ст. вядома як маёнтак Эйгердаўшчына ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. 2 дымы, уласнасць В.Міхалоўскага. У 1735 г. маёнткі Эйгердаўшчына належалі В.Міхалоўскаму (1,5 дыма), Я.Залескаму (0,5 дыма), Я.Эйгерду (0,5 дыма), М.Эйгерду (0,5 дыма), М.Эйгерду (0,5 дыма) і інш. У XIX — пач. XX ст. у Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. аколіца Эйгерды, 3 рэвізскія душы, аднадворцы, якія жылі на ўласных землях; засценак Эйгерды, 14 рэвізскіх душ, уласнасць Пятровіча. У 1897 г. 2 двары, 9 жыхароў. У 1905 г. у Вялікіх Эйгердах 151 жыхар, 270 дзесяцін зямлі, у Малых Эйгердах 26 жыхароў, 50 дзесяцін зямлі, у засценку Эйгерды на р. Чарніца 9 жыхароў, 10 дзесяцін зямлі. У 1921 - 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. у Вялікіх Эйгердах 30 двароў, 175 жыхароў, у Малых Эйгердах 5 двароў, 29 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёскі (Вялікія Эйгерды, 44 двары, 201 жыхар; Малыя Эйгерды, 8 двароў, 39 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавала пачатковая школа. 3 28.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1949 г. арганізаваны калгас «Радзіма». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1960-1963 гг. у Даўгердзішкаўскім, затым у Юрацішкаўскім, з 19.1.1965 г. у Такарышкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 238 жыхароў. 3 15.7.1985 г. цэнтр сельсавета. Цяпер у складзе калгаса «Прагрэс». Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, 2 магазіны. У 1999 г. 111 двароў, 312 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

 

 

Партнеры проекта

© Проект Гецевича Андрея©Памяць:Іўеўскі раён 2002

разработка alfas 2006

Наши друзья Международный клуб фамилии Гецевич

Hosted by uCoz